Яндекс.Погода

Музейныя заняткі


1.БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА.
Занятак праходзіць у музейнай хатцы ХУІІІ стагоддзя. Дзеці знаёмяцца з умовамі жыцця прадзедаў, з сялянскім побытам, даведваюцца, як адпачывалі, харчаваліся, працавалі раней сяляне.

( Для вучняў пачатковых класаў.)
2."ОХ, СЭРЦА,ЛЯНОК..." ( Лён і прылады яго апрацоўкі ).
На занятку дзеці знаёмяцца з гісторыяй выкарыстання лёну ў побыце чалавека, звяртаюць увагу на значнасць гэтай расліны ў ранейшы час, адзначаецца не толькі цяжкасць, складанасць працы, але і прыгажосць, паэтычнасць бялення лёну, вырабаў з яго.

( Для дзяцей малодшага ўзросту.)
3." І ТЧЭ, ЗАБЫЎШЫСЯ, РУКА..." ( Вырабы ткацтва нашай мясцовасці ).
Дзеці знаёмяцца з узорамі ткацкіх вырабаў нашай мясцовасці, бачаць прыгажосць, разнастайнасць, багацце дываноў, посцілкаў, ручнікоў, абрусаў, тканінаў, саматканай вопраткі. А таксама могуць назіраць за працэсам ткання на кроснах.

(Для вучняў сярэдніх класаў.)
4.НЕЗАБЫЎНЫ БОЛЬ ВАЙНЫ.(Да 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.)
На прыкладзе мясцовага матэрыялу дзецям нагадваецца гісторыя ВАВ, паказваецца, якая страшная гэта была трагедыя і для краіны, і для кожнага чалавека, як вайна закранула кожную нашу вёску, кожную сям'ю; адзначыць патрыятызм нашых людзей, якія самааддана змагаліся з ворагам за вызваленне роднай зямлі.

(Для вучняў малодшых і сярэдніх класаў.)
5.НАРОДНЫ КАСЦЮМ.
У час занятку дзеці маюць магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з узорамі народнага адзення нашага рэгіёну. У якасці прыкладаў яны разглядаюць не толькі матэрыялы, што выстаўлены ў экспазіцыі, але і з музейных фондаў. Дэманструецца і жаночае , і мужчынскае адзенне, галаўныя ўборы, абутак.

(Для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту.)
6.”МОЙ РОДНЫ КУТ…”
Занятак падрыхтаваны для правядзення ў зале “Гісторыя Гудзевіч у дакументах і фотаздымках”. У час занятку дзеці ў больш цікавай форме знаёмяцца з гісторыяй роднай вёскі, з людзьмі, што жылі і зараз жывуць тут, што зрабілі шмат для развіцця гаспадаркі і вёскі.

(Для вучняў сярэднягя школьнага ўзросту.)
7. “ЛЕКАВЫЯ ЗЁЛКІ НАШАЙ МЯСЦОВАСЦІ”.
Дзеці знаёмяцца з рознымі зёлкамі, што растуць у нашым рэгіёне. Вучацца распазнаваць іх у прыродзе, знаёмяцца з іх лекавымі ўласцівасцямі.



На пачатак старонкі
Используются технологии uCoz