Выставы 3/8/2008
Выставачная работа з'яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці музея.
  Выстава “Юбілейны агляд” з уласных фондаў стала ўжо ў нашым музеі традыцыйнай. На ёй мы стараемся ўзгадаць і адзначыць знакавыя падзеі нашай гісторыі і літаратуры. Так, у гэтым годзе мы адзначаем свой юбілей – 45 гадоў з дня адкрыцця музея; 85-годдзе стваральніка музея Белакоза Алеся Мікалаевіча і 80-годдзе славутай гудзевіцкай ткачыхі Белакоз Веры Ігнатаўны; 175-годдзе з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага; 110-годдзе Міхася Явара; 75-годдзе Дануты Бічэль-Загнетавай; 120-годдзе Канстанцыі Буйло.
  Выстава праходзіла ва ўстанове культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” (г.Масты, вул. Савецкая,34), дзе былі прадстаўлены 43 музейныя прадметы, сярод якіх падвойныя дываны, саматканыя посцілкі, ручнікі і паяскі.
“Тут памяць мінулага яшчэ жыва”
  У гэтым годзе Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей адзначае свой 45-гадовы юбілей. Да гэтай даты супрацоўнікі музея падрыхтавалі стацыянарную выставу з уласных фондаў, якая адлюстроўвае яго гісторыю стварэння і развіцця, паказвае жыццё і працу музея з розных бакоў.
Гудзевіцкае падвойнае ткацтва: традыцыі і сучаснасць
  Выстава праходзіла ва ўстанове культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” (г.Масты, вул. Савецкая,34), дзе былі прадстаўлены 43 музейныя прадметы, сярод якіх падвойныя дываны, саматканыя посцілкі, ручнікі і паяскі.
  Выязная выстава з уласных фондаў прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і 120-годдзя Зоські Верас. Выстава прайшла ў 5-ці ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Падвойнае ткацтва Гродзеншчыны: мінулае і сучаснае
  Для выстаўкі, якая праходзіла ў музеі сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва Гродзенскага АМЦНТ (г.Гродна, вул. Савецкая, 8), былі прадстаўлены 18 экспанатаў (падвойных дываноў і паясоў) з фондаў музея, якія выткала Белакоз Вера Ігнатаўна.
  Выстава дэманструе розныя выцінанкі, дэкаратыўныя пано з салёнага цеста, вырабы з гліны і саломы, разьба і роспіс па дрэву, фларыстычныя кампазіцыі. Аўтары работ – педагогі і навучэнцы Мастоўскага раённага Цэнтра рамёстваў, дзе працуюць наступныя гурткі: “Цудоўная гліна” (кераміка) кіраўнік Жвірбля Сяргей Аляксандравіч, “Залатая саломка” (саломапляценне), “Бабулін куфар” (ткацтва, вышыўка, вязанне) кіраўнік Новік Жанна Лявонцьеўна, “Спадчына” (пісанка, выцінанка, салёнае цеста) кіраўнік Садаўнічая Алена Мікалаеўна, мастацкая апрацоўка дрэва кіраўнік Маскевіч Міхаіл Мар’янавіч і “Ткацтва” на базе нашага музея кіраўнік Станеўская Людміла Міхайлаўна.
Персанальная выстава работ самадзейнай мастачкі з г.Гродна Гур’евай Алы Лявітаўны, якая прысвечана былому дырэктару Гудзевіцкага музея Клімуць Вользе Віктараўне. Аснову экспазіцыі складаюць разнастайныя карціны і пано, выкананыя ў тэхніцы вышыўкі і малюнка. Сярод экспанатаў таксама прадстаўлены розныя вырабы, створаныя рукамі мастачкі.
Выстава дэманструе работы майстроў з Дома рамёстваў г.п. Рось: Дубовік Марыны Уладзіміраўны, Пекар Ірыны Андрэеўны, Дораш Марыны Валер’еўны, Мацкевіч Вольгі Сяргееўны. Аснову экспазіцыі складаюць разнастайныя пано, выкананыя ў тэхніцы вышыўкі, саломапляцення, керамікі, малюнка на тканіне.
Выстава з уласных фондаў прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 135-годдзя – Алаізы Пашкевіч (Цёткі), 115-годдзя – Кандрата Крапівы, 100-годдзя – Васіля Віткі, 90-годдзя – Івана Мележа, 80-годдзя – Анатоля Вярцінскага і Ніла Гілевіча.
Выстава работ навучэнцаў мастацкай школы в.Гудзевічы пад кіраўніцтвам Н.М.Бібілы. Экспануюцца карціны, выкананыя ў тэхніцы батык, а таксама нацюрморты, пейзажы, аплікацыі з засушаных кветак і лістоў (фларыстыка).
Выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Прадстаўлены цікавыя віды птушак, звяроў, якія жывуць на балотах, лугах і паблізу вадаёмаў.
Вы можаце ўбачыць цудоўныя вышываныя ручнікі Пекар Ірыны Андрэеўны (вышыўка крыжыкам) і майстрых з Цэнтра рамёстваў г.Масты, а таксама іконы канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя з фондаў нашага музея.
Запрашаем наведаць выставу Уладзіміра Шэўчыка, мастака з
Ваўкавыска .
Вышываныя карціны Неўдах Любові Кузьмінішны і вязаныя кручком
і вышываныя работы Глябовіч Наталлі Станіславаўны
Выстава з уласных фондаў прысвечаная 65-годдзю Перамогі над
фашызмам
Вышываныя іконы Курносавай Галіны Пятроўны
Плакаты Вялікай Айчыннай вайны расказваюць.
Выставы прысвечаныя 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з
фондаў Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея ім.П.І.Баграціёна
Выстава работ удзельнікаў і кіраўнікоў гурткоў
Мастоўскага раённага цэнтра рамеслаў
Персанальная выстава народнага ўмельца
Стасевіча Здзіслава Уладзіміравіча з в.Радзявічы.
Персанальная выстава нашага земляка мастака Дзмiтрыя Iваноўскага .
Выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гiсторыка-археалагiчнага
музея .
На выставе прадстаўлена творчасць удзельнікаў гурткоў Мастоўскага
раеннага цэнтра пазашкольнай работы .
На выставе прадстаўлены апошнія паступленні ў фонды музея.
Выстава арганізавана да юбілею музея, які ў гэтым
годзе адзначае сваё саракагоддзе. Экспанаты з музейных фондаў
адлюстравалі
гісторыю стварэння і развіцця музея,
яго цяперашнюю работу.
Выстава з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея,
прысвечаная
юбілею Адама Міцкевіча. Матэрыялы выставы
расказваюць пра нялёгкі жыццёвы
і творчы шлях вядомага паэта.
Жывапіс, работы з прыроднага матэрыялу, карціны і іконы
на
бяросце – усё гэта работы самадзейнай мастачкі з г.п.Краснасельскі
Ваўкавыскага раёна Валянціны Волкавай.
Люблю свой край, Бераставіцу...
Прадстаўленыя тут работы – узоры так званага інсітнага мастацтва (INSITUS у перакладзе з лацінскай мовы “прыродны”), пра такіх творцаў кажуць “мастакі шчырага сэрца”, “непасрэдныя мастакі”. Менавіта да гэтай плыні адносіцца самадзейная мастачка Шышпаронак Валянціна Канстанцінаўна з г.п.Вялікая Бераставіца.