Яндекс.Погода

ЭТНАФЭСТ "Вандроўка ў этнаказку"

     У рамках рэалізацыі праекта "Павышэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць» (акронім - "Вандроўка ў этнаказку"), ажыццяўляемага супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў межах Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва Польшча - Беларусь - Украіна 2007-2013, 17-18 жніўня 2013 года адбудзецца ЭТНАФЭСТ "Вандроўка ў этнаказку".
У фестывалі прымуць удзел народныя і этнічныя калектывы, майстры народнай творчасці Гродзеншчыны і Сувальшчыны. Для ўдзельнікаў фестываля будуць арганізаваны анімацыйныя праграмы. Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка. Жадаючыя змогуць паспытаць свае сілы ў народнай творчасці пад кіраўніцтвам майстроў.
  17 жніўня мерапрыемствы будуць праходзіць у в. Гудзевічы Мастоўскага раёна.
  18 жніўня - у горадзе Гродна ў Старым і Новым замках.
  Другі этап фестываля адбудзецца ў г. Сувалкі (Рэспубліка Польшча) 23-25 жніўня 2013 г.
  Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі.


ПРАГРАМА ЭТНАФЭСТУ "Вандроўка ў Этнаказку"

17 жніўня Першы дзень этнафэсту - в. Гудзевічы Мастоўскага раёна

  12:00 Адкрыццё этнафэсту
Сцэна ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея
  12:00 - 18:00 Дзейнасць падвор'яў майстроў Гродзеншчыны і Cувальшчыны
Ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і на галоўнай дарозе вёскі.
  12:30 - 15:00 Квэст-гульня "Гудзевічы-вёска"
Пачатак на пляцоўцы ля Гудзевіцкай школы
  13:00 - 16:30 Дзіцячая пляцоўка запрашае да гульняў
Ля Гудзевіцкай школы
  16:00 - 17:50 Выступленне фальклорных калектываў Сувальшчыны: «Pogranicze», «Ruczaj», Teatr Młodzieżowy «Kregždė» .
Сцэна ля Гудзевіцкай школы
  17:30 Падвядзенне вынікаў Фестывалю "Скарбы Гродзеншчыны"
Сцэна ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея
  18:00 Выступленне народных харавых калектываў «Зарачанскія крынічкі» (Гродна), «Ярыца» (Масты)
Сцэна ля Гудзевіцкай школы
  19:00 - 22:00 Канцэрт этнагуртоў "Hurdy Gurdy" (Гродна), "Вочы" (Гродна), «PAWA» (Мінск), "Альтанка" (Мінск).
Сцэна ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея

18 жніўня Другі дзень этнафэсту - г. Гродна

  16:00 - 20:00 Дзейнасць падвор'яў майстроў Гродзеншчыны і Сувальшчыны. Майстар-класы.
Пляцоўка ля Старога Замка
  16:30 - 18:00 Выступленне фальклорных калектываў Сувальшчыны:
«Pogranicze» , «Ruczaj», Teatr Młodzieżowy «Kregždė» .
Сцэна ля Старога Замка
  18:00 - 23:00 Канцэрт этна гуртоў "Hurdy Gurdy"(Гродна),"Вочы"(Гродна), «PAWA», "Альтанка"(Мінск), Массуд Талебані і "Авіндар"(Мінск), "Irdorath"(Мінск), Ірэна Катвіцкая - этна-вакал.
Сцэна ля Новага Замку

Фестываль баек і легенд Усходняй Еўропы

23-25 жніўня 2013 года з'яўляецца другім этапам ЭТНАФЭСТА "Вандроўкаў этнаказку", які злучыць Сувальшчыну і Гродзеншчыну, а таксама будзе вялікім адкрыццём "Вёсак казак" і стане рэгулярнай з'явай для аматараў музыкі, тэатру, танца, фальклору і рамёстваў. Фестываль накіраваны на рознаўзроставую публіку. Прапанаваныя падчас фестывалю майстар-класы злучаць усіх, нягледзячы на ўзрост, пол ці таленты.
  Фестываль адбудзецца ў рамках праекта «Павышэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць (акронім - Вандроўка ў этнаказку)» ў рамках Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва Польшча - Беларусь - Украіна на 2007-2013 гг., ажыццяўляемага Сувальскай агратурыстычнай палатай і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ ДА НАС!




На пачатак старонкі
Используются технологии uCoz