Яндекс.Погода

Паважаныя сябры!

   2 лютага 2013 года споўнілася 45 гадоў з дня адкрыцця нашага музея!
   Мы шчыра ўдзячны ўсім нашым сябрам і прыхільнікам за супрацоўніцтва з намі, за папулярызацыю нашага музея, за ўдзел у папаўненні музейных фондаў, за цікавасць да нашай працы.
   Зараз у музеі праводзяцца рамонтныя работы, мэта якіх зрабіць больш цікавым і камфортным наведванне, абнавіць і ўдасканаліць існуючую экспазіцыю з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і тэхналогій.
   Спадзяемся, што ўжо ўлетку Вы зможаце ўбачыць і ацаніць зробленае, а таксама прыняць удзел у фестывалі, які будзе праходзіць у рамках рэалізоўваемага праекта трансгранічнага супрацоўніцтва “Вандроўка ў этнаказку”.
   А зараз мы аб’яўляем аб пачатку акцыі “Зрабі падарунак музею!” Будзем шчыра ўдзячны ўсім, хто да яе далучыцца! А далучыцца можна, перадаўшы ў фонды музея цікавыя рэчы ці матэрыялы, арганізаваўшы чарговую экскурсію ў музей, пачаўшы нейкі цікавы праект супрацоўніцтва… Чакаем Вашых прапаноў!
  
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ ДА НАС!




Используются технологии uCoz